|
Биография, Агіевіч Уладзімір (Агиевич Уладзимир, Уладимир, Владимир, Огиевич). Біяграфія.
Агіевіч Уладзімір, нарадзіўся 26.09.1910 г. у вёсцы Пухавічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Настаўнічаў у сельскай школе (1929-1933). Скончыў літаратурны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута (1937). Выкладаў у Слуцкай педагагічнай навучальні (1937-1939), вучыўся ў аспірантуры пры АН БССР (1937-1941). Некаторы час выкладаў гісторыю беларускай літаратуры ў вышэйшых навучальных установах Менска. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Быў паранены. У 1943-1946 гг. - вучоны сакратар аддзялення грамадскіх навук АН БССР. Працаваў выкладчыкам беларускай літаратуры ў Менскім педагагічным інстытуце, літкансультантам у СП БССР, рэдактарам аддзела часопіса «Беларусь». Сябра СП СССР з 1946 г. Памёр 02.10.1952 г. Дэбютаваў вершамі ў 1928 г. Як крытык пачаў выступаць у 1941 г. Вылучаюцца яго артыкулы пра творчасць Я.Купалы і Я.Коласа, пра пасляваенную беларускую паэзію. Склаў падручнікі (разам з І.Кудраўцавым): «Кніга для чытання ў 2 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952), «Кніга для чытання ў 3 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952). Лепшыя крытычныя працы сабраны ў кнізе «Літаратура і жыццё» (1954). На беларускую мову пераклаў аповесць М.Прыляжаевай «З табой таварышы» (1950). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.