Биография, Александровіч Андрэй (Александрович Андрей). Біяграфія.

Биография, Александровіч Андрэй (Александрович Андрей). Біяграфія. фото фотография фотка

Александровіч Андрэй, нарадзіўся 22.01.1906 г. у горадзе Менску ў сям'і рабочага.

Пасля заканчэння Менскага педагагічнага тэхнікума (1925) працаваў рэдактарам акруговай газеты «Наш працаўнік». Вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1925-1930), адначасова рэдагаваў часопіс «Малады араты». Адзін з арганізатараў літаратурнага аб'яднання «Маладняк». З 1932 г. - намеснік старшыні аргкамітэта, у 1934-1937 гг. - намеснік старшыні праўлення СП БССР. Прымаў удзел у падрыхтоўцы рэформы правапісу беларускай мовы (1933). Абіраўся сябрам ЦВК БССР. У 1938 г. быў рэпрэсіраваны. Тэрмін адбываў на Крайняй Поўначы, працаваў на будаўніцтве Нарыльскага металургічнага камбіната (1938-1947). З 1947 г. - літсупрацоўнік шматтыражнай газеты Менскага трактарнага завода, з 1948 г. - брыгадзір «Белтрактарабуда». У 1949-1955 гг. - у ссылцы ў Краснаярскім краі. Пасля рэабілітацыі (1955) жыў у Менску. Член-карэспандэнт АН БССР. Сябра СП СССР з 1934 г.

Памёр 06.01.1963 г.

Першы верш апублікаваў у 1921 г. Выйшлі зборнік вершаў «Камсамольская нота» (з А.Вольным, 1924), зборнік апавяданняў «Сутарэнне» (1925), а таксама раман «Ваўчаняты» (з А.Вольным і А.Дударом, 1925). Аўтар зборнікаў паэзіі «Па беларускім бруку» (1925), «Прозалаць» (1926), «Угрунь» (1927), «Фабрыка смерці» (1929), «Устаноўка» (1930), «Гудкі» (1930), «Вершы і паэмы» (1931), «Нараджэнне чалавека» (вершы і паэма, 1931), «Узброеныя песні» (1936), «Вершы» (1970), «Галубінае крыло» (1976), паэмы «Цені на сонцы» (1930), «Паэма імя Вызвалення» (1930), «Напор» (1933). Аўтар кніг для дзяцей «Рыбак» (1928), «Горад раніцой» (1930), «Калыханка» (1930), «Хлопчык і певень» (1930), «Як дзеці памагалі будаваць самалёт» (1931), «Шчаслівая дарога» (1935), «Казка пра пана Жываглота» (1935), «Падарунак дзеткам-малалеткам» (1936, 1973) і інш. Выйшлі Выбраныя творы (1934), «Выбранае» (1958), Збор твораў у 2 тамах (1981).

Пераклаў на беларускую мову «Інтэрнацыянал», паэму А.Пушкіна «Руслан і Людміла» (1938), шэраг твораў расейскіх, украінскіх, летувіскіх паэтаў і празаікаў.


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я





© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.