Биография, Асіпенка Алесь (Асипенка Олесь, Осипенко). Біяграфія.

Биография, Асіпенка Алесь (Асипенка Олесь, Осипенко). Біяграфія. фото фотография фотка

Асіпенка Алесь, нарадзіўся 07.09.1919 г. у вёсцы Пушкары Віцебскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся на гістарычным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута (1939-1940). Настаўнічаў у Рудаках пад Віцебскам (1940-1941). У 1942 г. - партызан, памочнік камісара па камсамолу партызанскага атрада №– 7 брыгады Аляксея Данукалава на Віцебшчыне. У снежні 1942 г. адпраўлены за лінію фронту - лячыўся ў шпіталі, вучыўся ў школе партызанскага руху, на партыйна-савецкіх курсах. У 1943 г. накіраваны на камсамольскую работу ў Горацкі раён Магілеўскай вобласці. З 1944 г. - карэспандэнт, літсупрацоўнік, загадчык аддзела, намеснік рэдактара, з 1952 г. - рэдактар газеты «Чырвоная змена». У 1955 г. завочна скончыў Менскі педагагічны інстытут. У 1953-1972 гг. - загадчык аддзела, адказны сакратар, намеснік галоўнага рэдактара, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». У 1972-1976 гг. - галоўны рэдактар сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», у 1976-1980 гг. - галоўны рэдактар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Сябра СП СССР з 1957 г.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны работнік культуры БССР (1979).

Першае апавяданне надрукаваў у 1945 г. Выйшлі ў свет зборнікі апавяданняў і аповесцей «Лёд растае» (1958), «Подых кветак і працы» (1960), «Дарога ў даль» (1962), «Крокі» (1971), «Парогі» (1973), «Абжытыкут» (1964), «Жыта» (1968), «Канец бабінага лета» (1975), «Два дні і дзве ночы» (1977), «Пяцёра адважных» (1985), раманы «Вогненны азімут» (1966), «Непрыкаяны маладзік» (1974, поўнае выданне ў 1982), «Святыя грэшнікі» (1988). У 1979 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1989-1990 гг. - у 3 тамах.

Зрабіў літаратурны запіс кнігі А.Дзенісевіча «Орлиное племя» (1970). Аўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Пяцёра адважных» (1971), «Канец бабінага лета» (1982), «Трывогі першых птушак» (1986). Сааўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Ясь і Яніна» (з С.Паляковым, 1974), «Трэцяга не дадзена» (з І.Балгарыным і М.Пяцігорскай, 1980), «Кожны трэці» (з Н.Сафаравым, 1980).

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за літаратурны запіс кнігі А.Дзенісевіча «Орлиное племя», Літаратурнай прэміі імя І.Мележа (1981) за раман «Непрыкаяны маладзік».


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я





© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.