|
Биография, Астапенка Змітрок (Астапенко Змитрок, Остапенко). Біяграфія.
Астапенка Змітрок, нарадзіўся 10.11.1910 г. у вёсцы Калеснікі Мсціслаўскага павета Магілеўскай губерні (Цяпер Хіславіцкага раёна Смаленскай вобласці) у сям'і настаўніка. У 1929 г. скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў. Пасля жыў у Маскве, працаваў выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры ў 252-й школе. У 1936 г. арыштаваны і асуджаны на 8 год пазбаўлення волі. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны - на фронце. Загінуў 07.10.1944 г. у Карпатах. Першыя вершы надрукаваў у 1926 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «На ўсход сонца» (1931), «Краіне» (1931), «Абураныя» (1932), «Выбранае» (1957, уключана паэма «Эдэм»), «Вершы і паэмы» (1968), кніжка-малюнак для дзяцей «Трактар» (1933), зборнік «Як шум дажджу» з друку не выйшаў, захаваліся толькі гранкі. Пісаў апавяданні. Аўтар навукова-фантастычнага рамана «Вызваленне сіл» (часопіс «Маладняк», 1932). Пераклаў раманы М.Горкага «Маці» (1932), Л.Первамайскага «Ваколіцы» (1931, разам з М.Багуном), аповесці П.Голубева «Завіруха» (1930), М.Дончанкі «Ударны атрад» (1932), творы іншых расейскіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.