|
Биография, Беляжэнка Барыс (Беляженко Борис). Біяграфія.
Беляжэнка Барыс (таксама Беліжэнка Барыс), нарадзіўся 05.06.1937 г. у вёсцы Промыслы Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і служачага. Пасля заканчэння школы працаваў старшым піянерважатым Навікоўскай сярэдняй школы Шумілінскага раёна (1955-1957). Служыў на Балтыйскім ваенна-марскім флоце (1957-1958). Пасля настаўнічаў, быў дырэктарам Дома піянераў і школьнікаў, супрацоўнікам бешанковіцкай раённай газеты «Зара», сакратаром партыйнай арганізацыі калгаса «Герой працы», інструктарам райкома партыі, дырэктарам Пуськаўскай васьмігодкі. У 1965 г. скончыў завочна філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Загадваў Чашніцкім райана (1965-1967), працаваў намеснікам старшыні Чашніцкага райвыканкома (1967-1968). У 1970 г. скончыў Менскую вышэйшую партыйную школу. З 1970 г. - інструктар, з 1972 г. - лектар, а з 1975 г. - загадчык сектара друку, тэлебачання і радыё Віцебскага абкома КПБ. У 1980-1986 гг. - загадчык аддзела абласной газеты «Віцебскі рабочы». Сябра СП СССР з 1979 г. Узнагароджаны медалямі. Друкуецца з 1958 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Крыгалом» (1973), «Жытнёвае поле» (1977). У 1977 г. у часопісе «Маладосць» апублікаваў паэму «Свята пумы», у 1988 г. у газеце «Віцебскі рабочы» - скарочаны варыянт аповесці-дэтэктыва «Каляровыя фотакарткі». Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.