|
Биография, Бітэль Пятро (Битэль, Петр, Битель). Біяграфія.
Бітэль Пятро, нарадзіўся 19.06.1912 г. у гарадскім пасёлку Радунь Воранаўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сям'і паштовага служачага. У 1931 г. скончыў настаўніцкую семінарыю ў Вільні. Працаваў настаўнікам пачатковых школ у Нясвіжскім і Стаўбцоўскім раёнах (1931-1939). Служыў у польскай арміі (1933-1934). За перыяд 1935-1939 гг. скончыў завочна Вышэйшыя настаўніцкія курсы ў Вільні (гістарычна-філалагічны аддзел). У 1939 г. удзельнічаў у польска-нямецкай вайне, а пасля аб'яднання Беларусі працаваў у Валожыне настаўнікам і школьным інспектарам. У час нямецкай акупацыі вывезены ў Германію (1944) і там, пасля вызвалення (1945), прызваны ў Савецкую Армію. У 1946-1947 гг. працаваў настаўнікам Забрэжскай сярэдняй школы Валожынскага раёна. Пасля звальнення з настаўніцкай працы (1947) і немагчымасці ўладкавацца на ніякую дзяржаўную працу стаў праваслаўным свяшчэннікам. У 1950 г. арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў зняволення. Адбываў тэрмін у Альжарасе Кемераўскай вобласці, у Омску і Джэзказгане. У 1956 г. звольнены датэрмінова са зняццем судзімасці. Да 1963 г. зноў, не могучы нідзе ўладкавацца, служыў у царкве. У 1963-1974 гг. выкладаў у Вішнеўскай сярэдняй школе Валожынскага раёна беларускую мову і літаратуру, нямецкую мову і маляванне. Скончыў завочна беларускае аддзяленне Менскага педагагічнага інстытута (1970) і Дзяржаўныя цэнтральныя курсы завочнага навучання «Ин-яз» у Маскве (1970). Рашэннем Вярхоўнага суда БССР ад 28.11.1978 г. па справе арышту і зняволення поўнасцю рэабілітаваны. Сябра СП СССР з 1985 г. Памёр 18.10.1991 г. Друкавацца пачаў у 1939 г. (часопіс «Настаўніцкія справы» на польскай мове, Вільня). У 1968 г. выйшла паэма «Замкі і людзі», у 1984 г. - «Паэмы», у 1990 г. - вершаваныя аповесці «Дзве вайны». Перакладаў з расейскай, украінскай, польскай, нямецкай моў. Пераклаў усе буйныя творы А.Міцкевіча («Пан Тадэвуш», «Конрад Валенрод», «Гражына», «Крымскія санеты», «Дзяды»), польскамоўныя паэмы і п'есы В.Дуніна-Марцінкевіча, раман Ю.І.Крашэўскага «Хата за вёскай» (1989), паасобныя творы Б.Брэхта, І.Р.Бехера, І.В.Гётэ, М.Канапніцкай, М.Лермантава, У.Маякоўскага, Э.Межэлайціса, М.Някрасава, Б.Пруса, А.Пушкіна, Ю.Славацкага, Г.Сянкевіча, А.Твардоўскага, К.Тэтмаера, І.Франка, Т.Шаўчэнкі, Ф.Шылера, С.Ясеніна. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.