|
Биография, Бондар Таіса (Бондарь Таиса). Біяграфія.
Бондар Таіса, нарадзілася 20.02.1945 г. у гарадскім пасёлку Рудзенск Менскай вобласці ў сям'і рабочых. У 1967 г. скончыла факультэт ангельскай мовы Менскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Настаўнічала ў г. Фалешты (Малдавія). У 1977 г. вярнулася ў Беларусь. у 1978-1981 гг. загадвала аддзелам выяўленчага мастацтва, архітэктуры і вытворчай эстэтыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З 1981 г. - загадчык аддзела культуры, адказны сакратар, а з 1985 г. намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Беларусь». Сябра СП СССР з 1978 г. У друку з вершамі выступіла ў 1970 г. Выдала зборнікі паэзіі «Захапленне» (1974), «Акно ў восень» (1977), «...І голас набыла душа» (вершы і паэмы, 1980), «Святочны снег» (вер-шы, паэма, 1981), «Чырвоны месяц года» (вершы і паэмы, 1985), «Спадчынны боль» (1987), «Адна» (1989). Аўтар кніг апавяданняў «Сінія яблыкі» (1984), аповесцей «Час, калі нас любілі» (1988), аповесцей і апавяданняў «Паветраны замак на дваіх» (1990), рамана «Спакуса» (1989). Перакладае з малдаўскай (Г.Віеру «Імя тваё», 1986), румынскай і ангельскай моў. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.