|
Биография, Бранштэйн Якаў (Бранштейн Якау, Яков, Бронштейн). Біяграфія.
Бранштэйн Якаў, нарадзіўся 10.11.1897 г. у горадзе Бельску-Падляшскім Гарадзенскай губерні (цяпер Польша) у сям'і рабочага. У 15 год стаў «хлопчыкам для паслуг», потым быў рахункаводам. У 1919-1921 гг. - добраахвотнік Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях на Заходнім і Туркестанскім франтах. Працаваў у газеце «Орловская правда». У 1925 г. скончыў 1-шы Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, вучыўся ў Камакадэміі (1926-1930), скончыў аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. З І930 г. - выкладчык Менскага педагагічнага інстытута і адначасова навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1932-1937 гг. - адказны сакратар Арганізацыйнага камітэта, рэарганізаванага ў Саюз пісьменнікаў Беларусі ў 1934 г. 06.04.1937 г. рэпрэсіраваны. 28.10.1937 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР вынесены прыгавор на 10 год зняволення. Рэабілітаваны 27.06.1956 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Член-карэспандэнт АН БССР, прафесар. Сябра СП СССР з 1934 г. Расстраляны 29.10.1937 г. Пісаў на ідыш і на беларускай мовах. Літаратурна-крытычную дзейнасць пачаў у 20-я гады з артыкулаў пра творчасць жыдоўскіх і беларускіх пісьменнікаў. Выдаў зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Атака» (1930) і навуковыя працы «Праблемы ленінскага этапа ў літаратуразнаўстве» (1932), «Вынікі 15-гадовай барацьбы за марксізм-ленінізм у літаратуразнаўстве» (1932), літаратурна-крытычныя працы «Аб стане яўрэйскай літаратуры ў перыяд рэканструкцыі» (дадатак да часопіса «Штэрн», 1932), «На замацаваных пазіцыях» (1934), «Літаратурная вучоба» (1935). У перыядычных выданнях 30-х гадоў і калектыўных зборніках змешчаны шэраг артыкулаў пра творчасць А.Пушкіна, Я.Купалы, Я.Коласа, А.Александровіча, М.Лынькова, Я.Маўра, С.Баранавых, І.Харыка, М.Кульбака і іншых пісьменнікаў. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.