|
Биография, Вайшнорас Феліксас (Феликсас, Феликс). Біяграфія.
Вайшнорас Феліксас, нарадзіўся 18.05.1897 г. у вёсцы Пілвішкіс Вілкавішскага раёна (Летува) у рабочай сям'і. Скончыў Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду ў Маскве (1925). У 1919 г. - сакратар Пілвішскага падрайкома КП Летувы. У 1921-1923 гг. палітвязень ковенскай турмы. З 1923 г., пасля абмену палітвязнямі, жыў у СССР. Працаваў у рэдакцыях газет і часопіеаў у Маскве і Смаленску. З 1930 г. у Менску - супрацоўнік, у 1934-1937 гг. - рэдактар газеты «Чырвоны араты» (на летувіскай мове). Быў сакратаром летувіскай секцыі СП БССР. У 1937 г. рэпрэсіраваны і высланы з Беларусі. Рэабілітаваны ў 1956 г. У 1944-1945 гг. служыў у Савецкай Арміі (16-я летувіская дывізія). З 1945 г. жыў у Вільні, працаваў у выдавецтве, грамадскіх таварыствах. Сябра СП СССР з 1934 г. Заслужаны дзеяч культуры Летувіскай ССР (1965). Памёр 21.08.1972 г. Вершы пачаў пісаць у ковенскай турме. У 1934 г. у Менску выдаў на летувіскай мове зборнік паэзіі «Пад сцягам працы і барацьбы». Напісаў аўтабіяграфічную кнігу «Да светлага жыцця» (Вільня, 1960). Пераклаў на летувіскую мову (пад псеўданімам Ф.Садайніс) паэму Янкі Купалы «Над ракою Арэсай» (1935), асобныя творы Якуба Коласа, Т.Кляшторнага, І.Харыка, расейскіх і латышскіх пісьменнікаў. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.