|
Биография, Васілеўскі Пятро (Василеуски Пётр, Василевский). Біяграфія.
Васілеўскі Пятро, нарадзіўся 15.05.1922 г. у вёсцы Сямёнаўка Клімавіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Журавіцкай дзесяцігодкі (1940) быў прызваны ў Савецкую Армію. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баях на Карэльскім фронце. З 1942 г. - карэспандэнт армейскай газеты «Сталинский боец». Быў двойчы паранены. У 1944 г, дэмабілізаваны, з 1945 г. працаваў у рэдакцыі газеты «Сталинская молодежь», у 1946 г. накіраваны ў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1947 г. паступіў у школу-студыю МХАТа і ў той жа год перайшоў на рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі (скончыў у 1953). У 1953-1988 г. працаваў рэжысёрам на кінастудыі «Беларусьфільм». Сябра СП СССР з 1954 г. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі. Піша на беларускай і расейскай мовах. Першыя апавяданні апублікаваў у 1942 г. у вайсковых газетах. У 1956 г. выйшла першая кніга - аповесць «Новый день». Выйшлі кнігі «Первопуток» (1958), «Красота человеческая» (1980), «Вечные молодожены» (1987). Працуе пераважна ў галіне драматургіі. Аўтар п'ес «Год дзевяцьсот семнаццаты» («Год здзяйсненняў», апубліквана і пастаўлена ў 1957), «Чалавек вярнуўся» (1961, пастаўлена ў 1959), «Любоў, Надзея, Вера...» (1962, пастаўлена ў 1960), «Странный дом» (апублікавана і пастаўлена ў 1962), «Твой заўтрашні дзень» (пастаўлена ў 1967). У 1968 г. выйшаў зборнік п'ес «Твой заўтрашні дзень», у 1984 г. - «Образ жизни». Як рэжысёр, сцэнарыст прымаў удзел у стварэнні мастацкіх і дакументальных кінафільмаў «Беларускі канцэрт», «Дзеці партызана», «Строгая жанчына», «Апавяданні аб юнацтве», «Палеская легенда», «Рагаты бастыён», «Выкрыццё», «Беларусь сёння», «Крокі ў заўтра», тэлефільма аб жыцці і творчасці Якуба Коласа «Жывіце даўжэй, хлопцы» і інш. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.