|
Биография, Вольскі Віталь (Вольски Виталь, Вольский Виталий). Біяграфія.
Вольскі Віталь (сапр. Зэйдэль-Вольскі Віталь), нарадзіўся 05.09.1901 г. у горадзе Пецярбурзе (Расея) у сям'і служачага. З 1918 г. працаваў на Трубачным заводзе, потым у Камісарыяце гарадской гаспадаркі Петраграда. З 1919 г. - у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у грамадзянскай вайне. Служыў у пагранічных войсках і органах ВЧК. З 1926 г. - старшы інспектар Галоўрэперткома БССР, у 1927 г. скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі. З 1928 г. - старшы інструктар кінафікацыі Белдзяржкіно, з 1929 г. - дырэктар Віцебскага мастацкага тэхнікума, з 1930 г. - дырэктар Беларускага драматычнага тэатра ў Віцебску. У 1932-1936 гг. працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР. З красавіка 1942 г. загадваў аддзелам у рэдакцыі сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», з лістапада 1943 г. - у рэдакцыі часопіса «Беларусь». У 1948-1954 гг. - навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1934 г. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1971). Памёр 22.08.1988 г. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1926 г. Даследаваў народную творчасць і старажытную рукапісную літаратуру беларускіх татараў - кітабы. Першая кніжка - «Праблемы беларускай савецкай драматургіі» (1934). Напісаў манаграфію «Эдуард Самуйлёнак: Жыццё і творчасць» (1951), «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму» (1958), адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» (1956), падручніка «Беларуская савецкая літаратура» для 9-10 класаў (1948-1954). Аўтар п'ес «Цудоўная дудка» (1940, пастаўлена ў 1939), «Дзед і жораў» (1946, пастаўлена ў 1939), «Несцерка» (1946, пастаўлена ў 1941, аднайменны фільм па сцэнарыю аўтара, 1955), «Машэка» (1946, пастаўлена ў 1954) - усе яны ўключаны ў зборнік «П'есы» (1962), а таксама аўтар сцэнарыяў дакументальна-краязнаўчых фільмаў «Белавежская пушча» (1946), «Бярэзінскі запаведнік» (1965). Напісаў кнігі краязнаўчых нарысаў і апавяданняў «Па лясных сцежках» (1948), «У лясах над Бярозай» (1955), «Месяц за месяцам» (1956), «На бабровых азёрах» (1957), «Чайкі над Нараччу» (1959), «Родны край» (1961), «Афрыканскае падарожжа» (1963), «Эль Махрыб» (1965), «Старонкі нашай гісторыі» (1966), «Падарожжа па краіне беларусаў» (1968), «Месяц за месяцам» (1969), «Палессе» (1971), «Кніга падарожжаў» (1971), «Лёс Дункана» (1978), «Дзень добры, Бяроза» (1984). У 1977 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Пераклаў на беларускую мову сатырычную паэму І.В.Гётэ «Рэйнеке-Ліс» (1940), раманы В.Брэдэля «Выпрабаванне» (1937), М.Кульбака «Зельманцы» (1960). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.