Биография, Воранаў Мікола (Воранау Микола, Воранав Николай, Воронов). Біяграфія.

Биография, Воранаў Мікола (Воранау Микола, Воранав Николай, Воронов). Біяграфія. фото фотография фотка

Воранаў Мікола, нарадзіўся 13.12.1936 г. у вёсцы Віры Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

З 1952 г., скончыўшы Азяркоўскую сямігодку, працаваў камбайнерам у Задзвінскай МТС Суражскага раёна. У 1955-1959 гг. служыў на Балтыйскім флоце. З 1959 г. на журналісцкай рабоце - літсупрацоўнік суражскай раённай газеты «Кліч Ільіча», аршанскай газеты «Ленінскі прызыў», загадчык сельскагаспадарчага аддзела сенненскай раённай газеты «Ленінская іскра». Жыве ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчына Віцебскай вобласці. Сябра СП СССР з 1978 г.

Першае апавяданне «Асінавае шула» надрукаваў у 1963 г. (газета «Віцебскі рабочы»). Выступае таксама з вершамі. Выдаў зборнікі апавяданняў і аповесцей «Ветраны дзень» (1976), «Перад адлігай» (1984) і раман «Маланка паліць жыта» (1990). У часопісе «Маладосць» надрукаваў аповесці «Завея» (1979) і «Вадалазы» (1981).


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я





© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.