|
Биография, Гайдук Мікола (Гойдук Микола, Николай). Біяграфія.
Гайдук Мікола, нарадзіўся 29.05.1933 г. у вёсцы Кабылянка Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сялянскай сям'і. У 1951 г. скончыў агульнаадукацыйны ліцэй у мястэчку Міхалова. Два гады працаваў у гміннай управе. З 1953 г. вучыўся ў СССР на філалагічным факультэце ва ўніверсітэтах Растова-на-Доне, Ленінграда, Менска. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959) працаваў у агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Б.Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім спачатку як настаўнік беларускай і лацінскай моў, а з 1965 г. - дырэктарам ліцэя. У 1959-1964 гг. адначасова выкладаў беларускую літаратуру на беларускім аддзяленні завочнай настаўніцкай студыі ў Беластоку. У 1971-1986 гг. - публіцыст, у 1986-1988 гг. - намеснік галоўнага рэдактара газеты «Ніва» (Беласток). Сябра Беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа» з 1958 г. Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў з 1985 г. Узнагароджаны ордэнамі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым крыжам і Сярэбраным крыжам заслугі і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1986). У друку выступіў з вершам на беларускай мове ў 1957 г. (газета «Ніва»). Выдаў на беларускай мове зборнік вершаў «Ціш» (Беласток, 1988). Піша апавяданні, на польскай мове выдаў «Белавежскія паданні» (Беласток, 1990). Выступае як публіцыст, літаратуразнаўца і перакладчык паэзіі з польскай на беларускую мову. Апублікаваў каля 600 уласных запісаў беларускіх песень з нотамі, краязнаўчы слоўнік. Сабраў у наваколлі Белавежы і апрацаваў зборнік беларускіх народных казак, легенд і паданняў «Аб чым шуміць Белавежская пушча» (1982). Сааўтар (з Л.Гайдук) падручнікаў па беларускай мове для 3, 4, 5 класаў (1962-1987) (па 3 выданні) і «Граматыкі беларускай мовы для 5-8 класаў беларускай пачатковай школы» (1975). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.