Биография, Галаўчынер Віктар (Галаучынер Виктар, Головчинер Виктор). Біяграфія.

Биография, Галаўчынер Віктар (Галаучынер Виктар, Головчинер Виктор). Біяграфія. фото фотография фотка

Галаўчынер Віктар, нарадзіўся 28.06.1905 г. у г. Менску ў сям'і настаўніка.

У 1926 г. скончыў Беларускую драматычную студыю пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працаваў у Менску рэжысёрам і акцёрам Дзяржаўнага жыдоўскага тэатра (1926-1938), Беларускага рабочага тэатра імя ЦС ПСБ (1930-1932). У 1938-1939 гг. - выкладчык тэатральнай навучальні ў Менску, у 1939-1942 гг. - рэжысёр Беларускага тэатра імя Янкі Купалы, у 1942-1946 гг. - мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага жыдоўскага тэатра БССР, у 1946-1948 гг. - галоўны рэжысёр Дзяржаўнага расейскага тэатра БССР. З 1949 г. - галоўны рэжысёр у тэатрах Іркуцка, Ташкента, Вільні.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Народны артыст БССР (1944) і Летувіскай ССР (1959).

Памёр 15.07.1961 г.

У 1925 г. апублікаваў першы твор - п'есу «Гаўрош» па матывах рамана В.Гюго. Аўтар п'ес «Велікадушнасць» (пастаўлена ў 1935), «Урок жыцця» («Жыццё вучыць», пастаўлена ў 1942), «Да вяршынь» (1946), «Прафесар гісторыі» (1948). Выступаў і як тэатральны крытык.


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я





© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.