|
Биография, Галубок Уладзіслаў (Голубок Уладзислау, Уладислау, Уладислав, Владислав). Біяграфія.
Галубок Уладзіслаў (сапр. Голуб Уладзіслаў), нарадзіўся 15.05.1882 г. на станцыі Лясная Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і чыгуначніка. Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе, здаў экстэрнам экзамены за курс Менскай гарадской навучальні (1906), скончыў у Менску мастацкія курсы. Працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам у магазіне, слесарам у Менскім дэпо. У 1917-1920 гг. - акцёр і рэжысёр Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. З 1920 да 1922 г. - загадчык мастацкага аддзела ў Народным камісарыяце асветы БССР. Адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра. У 1920 г. стварыў беларускі вандроўны тэатр, які называўся «Трупа Галубка», а ў 1932 г. атрымаў назву БДТ-3. У 1937 г. рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны 26.08.1957 г. Вярхоўным судом БССР. Сябра СП СССР з 1934 г. Народны артыст БССР (1928). Расстраляны 28.09.1937 г. У 1906 г. пачаў выступаць у перыядычным друку як паэт і празаік. Выдаў зборнік «Апавяданні» (Пецярбург, 1913). З 1917 г. выступаў як драматург. Напісаў каля 40 п'ес. «Апошняе спатканне» (Вільня, 1919, пастаўлена ў 1917), «Пісаравы імяніны» (1927, пастаўлена ў 1917), «Бязвінная кроў» (пастаўлена ў 1918), «Залёты дзяка» (пастаўлена ў 1918), «Бязродны» (пастаўлена ў 1919), «Суд» (Вільня, 1924, пастаўлена ў 1920), «Душагубы» (пастаўлена ў 1921), «Ганка» (1929, пастаўлена ў 1920), «Пан Сурынта» (1930, пастаўлена ў 1923), «Плытагоны» (пастаўлена ў 1923), «Фанатык» (пастаўлена ў 1922), «Пінская мадонна» (пастаўлена ў 1927), «Белы вянок» (1929, пастаўлена ў 1921), «Ветрагоны» (1930, пастаўлена ў 1919), «Краб» (1930, пастаўлена ў 1927), «Белая зброя» (1933, пастаўлена пад назвай «Рыкашэт» у 1935), «Ліпавічок» (1962) і інш. У 1968 г. выйшаў зборнік «П'есы», у 1982 г. - «Творы». Аўтар публіцыстычных і тэатразнаўчых артыкулаў. Вядомы як мастак-дэкаратар і пейзажыст. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.