Биография, Гарбацэвіч Васіль (Гарбацэвич Василь, Горбацевич Василий). Біяграфія.

Биография, Гарбацэвіч Васіль (Гарбацэвич Василь, Горбацевич Василий). Біяграфія. фото фотография фотка

Гарбацэвіч Васіль, нарадзіўся 19.04.1893 г. у вёсцы Дукарка (цяпер увайшла ў склад вёскі Дукора) Пухавіцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1913 г. скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам Лютаўскай земскай школы пад Сянно (1913-1915). Скончыў Менскі настаўніцкі інстытут (1918). Настаўнічаў у Дукорскай школе (1918-1924), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Магілеўскім педагагічным тэхнікуме (1924-1929). Арганізатар і кіраўнік Магілеўскай філіі «Маладняка». У 1932 г. скончыў Менскі вышэйшы педагагічны інстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 г. пад Каневам быў цяжка паранены. Настаўнічаў з перапынкамі ў вёсцы Дукора на Меншчыне (1933-1957). Сябра СП СССР з 1981 г.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені і медалямі.

Заслужаны настаўнік БССР (1947).

Памёр 17.09.1985 г.

Вядомы як драматург. Аўтар п'ес «Вяселле» (пастаўлена ў 1921), «Чырвоныя кветкі Беларусі» (апублікавана і пастаўлена ў 1923, асобнае выданне ў 1959), «Пад вішнёвымі садкамі» (апублікавана ў 1927), «Песні нашых дзён» (1930). У 1983 г. выйшаў зборнік п'ес «Чырвоныя кветкі Беларусі». Аўтар успамінаў пра сустрэчы з М.Багдановічам у Яраслаўлі («Шлях паэта», 1975).


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я





© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.