|
Биография, Гардзіцкі Аляксей (Гардзицки Алексей, Гардзицкий, Гардицкий, Гордицкий). Біяграфія.
Гардзіцкі Аляксей, нарадзіўся 02.05.1934 г. у вёсцы Пугачова (з 1979 г. у межах Берасця) Берасцейскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Берасцейскага педагагічнага інстытута (1956). Быў завучам Мікашэвіцкага дзіцячага дома, на камсамольскай працы, журналістам на Берасцейшчыне. У 1959-1962 гг. - аспірант, у 1962-1966 гг. - навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па друку. З 1972 г. - літкансультант СП БССР. Сябра СП СССР 1970 г. З рэцэнзіямі і артыкуламі пачаў выступаць у 1953 г. (берасцейская абласная газета «Заря»). Аўтар кніг дыялогаў, інтэрв'ю, гутарак пра літаратуру «Дыялогі» (1968), «Сустрэчы» (1972), «Зразумець як сваё» (1977), «Вачыма сяброў» (1977), «Сябрына» (1986), «Гутаркі» (1988). Напісаў літаратуразнаўчую працу «Пра майстэрства дэталі» (1969) і брашуру «Творчасць Івана Шамякіна» (1971). Выступае і як аўтар празаічных мініяцюр і літаратурных эцюдаў. Складальнік зборніка «Беларускія савецкія паэты» (на грузінскай мове, Тбілісі, 1978), біябібліяграфічнага даведніка «Пісьменнікі савецкай Беларусі» (1981). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.