|
Биография, Гародня Алесь (Городня Олесь). Біяграфія.
Гародня Алесь (сапр. Функ Аляксандар), нарадзіўся ў горадзе Пярмі (Расея) у 1899 г. у сям'і чыноўніка. Часта з бацькамі наведваў Пружаншчыну, дзе былі дзедаў і матчын маёнткі. Рэвалюцыю 1917 г. сустрэў у Фінляндыі. Далучыўся трывала да беларускай культуры ў Маскве, куды пераехаў у 1917 г. на вучобу. Там стаў сябрам маскоўскай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады. Быў тэхнічным рэдактарам часопіса «Чырвоная Беларусь». У 1930 г. арыштаваны, у 1931 г. асуджаны да зняволення. У 1942 г. зноў яму інкрымініравана справа і Самаркандскі абласны суд прыгаварыў яго да вышэйшай меры пакарання, якая была заменена на 10 год зняволення. Памёр 12.09.1944 г. у зняволенні. У друку з празаічнымі творамі пачаў выступаць з 1925 г. (часопіс «Полымя»). У Менску выйшлі аповесці «На крэсах» (1927) і «Варта на Рэйне» (1930). Выступаў таксама з апавяданнямі і артыкуламі. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.