|
Биография, Гейнэ Аркадзь (Гейне Аркадь, Аркадий). Біяграфія.
Гейнэ Аркадзь, нарадзіўся 10.01.1919 г. у гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці ў сям'і служачага. Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Менску (1938-1941). Працаваў у рэдакцыях газет. У час Вялікай Айчыннай вайны - на фронце, камандзір узвода механізаванай брыгады. Загінуў 16.12.1942 г. на Сталінградскім фронце. З 1934 г. выступаў з вершамі, артыкуламі і рэцэнзіямі ў газетах «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», часопісе «Полымя рэвалюцыі». У 1939 г. выйшаў зборнік паэзіі «Шчаслівая зорка». Асобныя вершы змешчаны ў калектыўных зборніках «Камсамол на граніцы» (1939), «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.