|
Биография, Глебка Пятро (Глебко Пётр). Біяграфія.
Глебка Пятро, нарадзіўся 06.07.1905 г. у вёсцы Вялікая Ўса Ўздзенскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Ўздзенскай сямігодкі (1923) працаваў сакратаром сельсавета. У 1924 г. паступіў у Менскі педагагічны тэхнікум, з якога ў 1927 г. перавёўся на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Адначасова быў сакратаром рэдакцыі часопіса «Узвышша» (1928-1930). Пасля заканчэння ўніверсітэта (1930) працаваў у рэдакцыях газеты «Калгаснік Беларусі», часопіса «Полымя рэвалюцыі», кансультантам у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР. У час Вялікай Айчыннай вайны - у рэдакцыях франтавых газет «За Савецкую Беларусь», «За свабодную Беларусь». Пад псеўданімам Язэп Касіла друкаваў сатырычныя творы ў газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну» і ў «Партызанскай дубінцы». У 1943-1945 гг. - рэдактар выдавецтва ЦК КП(б)Б «Савецкая Беларусь», галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР у Маскве. У 1944 г. прызначаны таксама кіраўніком групы па складанню «Руска-беларускага слоўніка» (1953), у 1952-1956 гг. загадваў сектарам лексікаграфіі ў Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1956-1957 гг. - дырэктар Інстытута мовазнаўства, у 1957-1969 гг. - дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Адначасова ў 1966-1969 гг. - акадэмік-сакратар аддзялення грамадскіх навук АН БССР. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1955-1967). Як сябра дэлегацыі Беларускай ССР неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН (1955, 1956, 1957, 1964). Акадэмік АН БССР. Сябра СП СССР з 1934 г. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі. Памёр 18.12.1969 г. Першыя вершы былі надрукаваны ў 1925 г. Аўтар кніжак паэзіі «Шыпшына» (1927), «Урачыстыя дні» (1930), «Арка над акіянам» (паэма, 1932), «Арлянка» (паэма, 1932), «Хада падзей» (вершы, паэмы, 1932), «Чатыры вятры» (1935), «Мужнасць» (вершы, паэмы, 1938), «Пад небам бацькаўшчыны» (вершы, паэмы, 1947), «Нашай славы зара» (вершы, паэмы, 1947), «Размова аб шчасці» (1948), «У тыя дні» (паэма, 1957), «Вершы» (1975), «На спатканні дарог» (1990). Для дзяцей выдадзены зборнікі паэзіі «Пад сцягам перамог» (1952), «Прывітанне Радзіме» (1961), «Вобразы роднай краіны» (1964), «Наш сцяг» (1972), «Наш лес» (1973), «Шчаслівы май» (1985). Выйшлі выбраныя творы (1952). Зборы твораў у 2-х (1958), у 3-х (1969-1971), у 4 тамах (1984-1986). Напісаў драматычную паэму «Над Бярозай-ракой» (1940, пастаўлена ў 1940), лібрэта оперы «Андрэй Касценя» (пазнейшая назва «Лясное водгулле», 1971, пастаўлена ў 1970), вершаваную драму «Святло з Усходу» (1957, пастаўлена ў 1957). Выступаў з нарысамі, літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі. Выйшлі кніжка нарысаў «Ураджай» (з П.Броўкам, 1933), зборнік артыкулаў «Паэзія барацьбы і перамогі» (1973), «Пытанні гісторыі, філалогіі і мастацтва» (1975). Аўтар многіх навуковых прац у галіне беларускай лексікаграфіі, мастацтвазнаўства і фалькларыстыкі. Ініцыятар і заснавальнік выдання ў АН БССР шматтомнага Збору беларускага фальклору (выходзіць з 1970). Перакладаў на беларускую, мову творы А, Пушкіна («Барыс Гадуноў», вершы), М.Лермантава, М.Някрасава, А.Чэхава, Дж.Байрана, А.Міцкевіча, С.Стандэ, М.Горкага, У.Маякоўскага, А.Пракоф'ева, А.Суркова, М.Галоднага, Б.Лаўрынёва, Т.Шаўчэнкі, М.Рыльскага, М.Бажана, П.Варанько, І.Харыка, А.Платнера і інш. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.