|
Биография, Гурскі Ілья (Гурски Илья, Гурский). Біяграфія.
Гурскі Ілья, нарадзіўся 26.04.1899 г. у вёсцы Замосце Ўздзенскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1914 г. у пошуках работы пераехаў у Петраград - спачатку батрачыў у памешчыцкім маёнтку ля станцыі Любань, у 1916 г. стаў качагарам на Абухаўскім заводзе. Удзельнічаў у Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайне. Быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі (1924) працаваў у Галоўліце БССР, затым старшынёй Галоўрэперткома БССР, начальнікам Галоўмастацтва БССР. Адначасова вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні (скончыў у 1932). Займаўся ў аспірантуры АН БССР (1932-1935). Быў рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва» (1935-1941). Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь. У Вялікую Айчынную вайну - адказны сакратар франтавой газеты «За Савецкую Беларусь», рэдактар газеты «За свабодную Беларусь», рэдактар сатырычнага часопіса «Партызанская дубінка». У 1944-1960 гг. рэдагаваў часопіс «Беларусь». Сябра СП СССР з 1934 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1969). Памёр 11.08.1972 г. Дэбютаваў у друку рэцэнзіямі ў 1926 г. Як драматург пачаў выступаць у 1928 г. Аўтар п'ес «Новым шляхам» (1928), «Дрыгва» (1928), «Сварка» (1929), «Качагары» (1932, пастаўлена ў 1931), «Бальшавіцкая вясна» (1930), «Новы горад» (1933, пастаўлена ў 1931), «На крэсах усходніх» (1933), «Маці» (1934), «Сваты» (1935, пастаўлена ў 1936), «На варце» (1938), «Валодзя Вярбіцкі» (апублікаваны ўрыўкі ў 1937, пастаўлена ў 1941), «Патрыёты» (1939), «Хлеб» (1949), «Свае людзі» (апублікавана і пастаўлена ў 1950), іншых аднаактовак. У 1936 г. выйшлі «Драматычныя творы». Выдадзены кнігі апавяданняў «Над Нёманам» (1945), «На родных гонях» (1948), «Зары насустрач» (1949), «Неспакойныя характары» (1955), «У вялікай дарозе» (1958), «Родная дарога» (1961), зборнік апавяданняў для дзяцей «На берагах Нявы» (1977), аповесць «Лясныя салдаты» (1945; у 1979 - аповесць і апавяданні), раман «У агні» (1952), раман-хроніка «Вецер веку» (у 3-х ч. - 1966, у 4-х - 1974), раман-памфлет «Чужы хлеб» (1971). У 1951 г. выдадзены Выбраныя творы, у 1989 г. кніга аповесцей і апавяданняў «Расцвілі вішні». Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.