|
Биография, Дайліда Віктар (Дайлида Виктар, Виктор). Біяграфія.
Дайліда Віктар, нарадзіўся 28.09.1930 г. у вёсцы Славінск Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1952 г. скончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут. Настаўнічаў у Пастарынскай сямігадовай школе. Скончыў завочна факультэт беларускай мовы і літаратуры Менскага педагагічнага інстытута (1957). Быў намеснікам дырэктара Ішкалдаскай (1957-1959), дырэктарам Войкавіцкай (1959-1962) васьмігадовых школ Баранавіцкага раёна, старшым рэдактарам на Берасцейскай студыі тэлебачання (1962). У 1962-1973 гг. - дырэктар Чапліцкай сярэдняй школы Слуцкага раёна. У 1973-1982 гг. працаваў намеснікам дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. У 1988-1989 гг. - старшыня кааператыва «Белая Русь». Сябра СП СССР з 1969 г. Узнагароджаны медалём. Выдатнік народнай асветы БССР (1968). У друку выступае з 1953 г. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Вясна, хлопцы, вясна» (1966), «Была вайна» (1969), «Пяро дзікай качкі» (1977), «Буслы над вёскай» (1979), «Пыжыкавая шапка» (гумарэскі, 1986), кнігі для дзяцей «Сустрэча з маленствам» (1980). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.