|
Биография, Дзмітрыеў Генадзь (Дзмитрыеу Генадий, Дмитрыеу, Дмитриев). Біяграфія.
Дзмітрыеў Генадзь, нарадзіўся 18.10.1943 г. у вёсцы Злыднікі (цяпер Першамайка) Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і служачых. Пасля заканчэння Бычыхінскай сярэдняй школы (1959) працаваў загадчыкам клуба рабочай моладзі на Бычыхінскім ільнозаводзе, рабочым на будоўлі ў Менску. Вучыўся на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1961-1964, скончыў завочна ў 1970), служыў у Савецкай Арміі (1964-1967). У 1967-1974 гг. настаўнічаў у Варанчанскай сярэдняй школе Карэліцкага раёна. З 1974 г. - карэспандэнт-арганізатар, затым намеснік дырэктара, а з 1988 г. - дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Сябра СП СССР з 1979 г. Узнагароджаны медалём. Першы верш надрукаваў у езярышчанскай раённай газеце «Калгасная вёска» ў 1959 г., у наступным годзе вершы з'явіліся ў рэспубліканскім друку (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў вершаў «Гарады на далонях» (1974), «Азярыны» (1980) і кнігі для дзяцей «Птушка Сінязорка» (1976). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.