|
Биография, Зазека Язэп. Біяграфія.
Зазека Язэп, нарадзіўся 24.06.1907 г. у вёсцы Востраў Клічаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і батрака. Скончыў літаратурны факультэт Вышэйшага педагагічнага інстытута ў Менску (1936), а таксама аспірантуру пры гэтым інстытуце (1940). Працаваў намеснікам дырэктара Беластоцкага педагагічнага інстытута. У першыя гады Вялікай Айчыннай вайны - на падпольнай рабоце ў заходніх абласцях Беларусі, а з красавіка 1943 г. - рэдактар газеты «Свіслацкая праўда», што выдавалася пры партызанскай брыгадзе імя Чапаева Беластоцкага злучэння. Пасля вызвалення Беларусі працаваў намеснікам дырэктара, дэканам Менскага педагагічнага інстытута. У 1949-1952 гг. загадваў кафедрай расейскай літаратуры ў Адэскім педінстытуце. У 1952-1973 гг. - дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1967 г. Узнагароджаны польскім ордэнам Крыж партызанскі, медалямі. Памёр 27.08.1977 г. Друкавацца пачаў у 1930 г. Выдаў зборнік апавяданняў «Рукою ворага» (1932), зборнік нарысаў «Партызанскія сцежкі» (1959), кніжкі апавяданняў для дзяцей «Лясныя сябры» (1966), «Сонечны алень» (1969), «Трывожная ноч» (апавяданні і нарысы, 1972). Аўтар брашуры «Вялікі і вечна жывы: Вобраз У.І.Леніна ў беларускай народнай творчасці» (1968), паасобных артыкулаў пра беларускі фальклор. Укладальнік зборнікаў партызанскай творчасці «Песні барацьбы» (з М.Меяровіч і С.Карабанам, 1946), «Лясныя песні» (1970, 2-е дапоўненае выданне ў 1974). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.