|
Биография, Кабаковіч Ала (Кабакович Алла). Біяграфія.
Кабаковіч Ала (сапр. Кабаковіч-Тычына Ала), нарадзілася 07.03.1943 г. у в. Гутава Драгічынскага р-на Берасцейскай вобл. у сялянскай сям'і. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1964), аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). У 1964-1966 гг. - рэдактар на Беларускім радыё, у 1971-1985 гг. - навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Памерла 11.02.1985 г. У друку выступіла ў 1970 г. з вершамі (часопіс «Неман»). Аўтар кніг па крытыцы і літаратуразнаўству «Паэзія Максіма Багдановіча: Дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага» (1978), «Беларускі свабодны верш» (1984), «Фальклорныя і анталагічныя традыцыі ў беларускай паэзіі» (1989). Сааўтар манаграфіі «Паэзія абнаўлення свету» (з І.Шпакоўскім, Н.Шукліной, 1981). Перакладала на расейскую мову творы беларускіх паэтаў. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.