|
Биография, Казанаў Барыс (Казанау Борис, Казанов, Козанов). Біяграфія.
Казанаў Барыс (сапр. Лапіцкі Барыс), нарадзіўся 26.12.1938 г. у вёсцы Расна Горацкага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і музыканта. У гады Вялікай Айчыннай вайны выхоўваўся ў міяскім дзіцячым доме на Ўрале. У 1946 г. вярнуўся на радзіму. Скончыў філалагічны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута (1962). З 1964 г. жыве ў Менску. Працаваў спецыяльным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва», на Беларускім радыё (1964-1966), старшым рэдактарам на Беларускім тэлебачанні (1968-1971). Працаваў на Далёкім Усходзе на зверабойных, рыбалоўных, вадалазных, навуковых суднах (1962-1964, 1966-1968, 1971), стаў прафесійным мараком. З 1982 г. працуе на суднах замежплавання Ціхаакіянскага ўпраўлення прамысловай разведкі навуковага флоту. Сябра СП СССР з 1987 г. З 1962 г. пачынае выступаць у рэспубліканскім і саюзным друку. Піша на расейскай мове. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Прописан в Тихом океане» (1966), «Антоновские яблоки» (1968), «Осень на Шантарских островах» (Масква, 1972), «Лунный корабль» (Уладзівасток, 1990), рамана «Полынья» (Масква, 1984). Па сцэнарыях пісьменніка знята дванаццаць дакументальных і тэлевізійных фільмаў. Дакументальны фільм «Паляванне са старым сабакам» атрымаў прыз «Сярэбраны алень» на Міжнародным кінафестывалі ў Венецыі (1968), тэлефільм «Прыцяжэнне вады» стаў лаўрэатам Міжнароднага фестывалю «Чалавек і мора» ў Юрмале (1985). Напісаў сцэнарый мастацкага тэлефільма «Прызыўнікі» (пастаўлены ў 1987). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.