|
Биография, Калачынскі Міхась (Калачынски Михась, Калачынский Михаил, Колочинский). Біяграфія.
Калачынскі Міхась, нарадзіўся 12.01.1917 г. у гарадскім пасёлку Крупкі Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1934 г. скончыў Крупскую сярэднюю школу і пачаў працаваць у мястэчку Бобр старшым піянерважатым, потым літработнікам у крупскай раённай газеце «Камуністычны шлях». Скончыў курсы пры Камуністычным інстытуце журналістыкі імя С.М.Кірава ў Менску (1936), у 1937-1938 гг. быў адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». У 1938-1953 гг. - у Савецкай Арміі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гг., у Вялікую Айчынную вайну - армейскі журналіст на Закаўказскім, Стэпавым, 2-м і 3-м Украінскіх франтах. У пасляваенныя гады працаваў спецкарэспандэнтам акруговай ваеннай газеты «Защитник Родины» (Адэса, 1945-1947), літаратурным сакратаром газеты Беларускай ваеннай акругі «Во славу Родины» (Менск, 1947-1953). Пасля дэмабілізацыі прызначаны галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 г. - адказны сакратар, а з 1958 г. - намеснік старшыні праўлення СП БССР. У 1960-1978 гг. - галоўны рэдактар часопіса «Беларусь». У складзе дэлегацыі БССР у 1971 г. удзельнічаў у рабоце XXVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Сябра СП СССР з 1940 г. Памёр 10.08.1990 г. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені і «Знак Пашаны», медалямі. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1974). Першы верш апублікаваў у 1932 г. (часопіс «Іскры Ільіча»). У даваенны час выдаў паэмы для дзяцей «Косця-чэкіст» (1938) і «Пакет» (1940). Рукапіс зборніка вершаў «На Выбаргскай дарозе» згарэў у час вайны ў Менску. Пасля вайны выйшлі зборнікі паэзіі «Сонца ў блакіце» (1949), «У вялікім паходзе» (1952), «Прыпар» (1956), «Сосны і дзюны» (1960), «Гронка рабіны» (выбранае, 1964), «Паясы» (1968), «За палямі, за лясамі» (1969), «Докшыцкі каравай» (1974), «Кніга дружбы» (1975), «Суквецце» (выбранае, 1977), «Ля берагоў запаветных» (1983). Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Насустрач жыццю» (1951), «На лясным паўстанку» (1955), «Прыгоды Патапкі» (1958), «Лясныя казкі» (1967), «Мая мазаіка» (1971), «Рэха зямлі» (1978), «Снежная казка» (паэма, 1986). У 1971 г. і ў 1982 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Шэраг вершаў пакладзены на музыку. Перакладаў творы расейскіх, украінскіх, летувіскіх, балгарскіх і мангольскіх паэтаў. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.