|
Биография, Калеснік Уладзімір (Калесник Уладзимир, Колесник Уладимир, Владимир). Біяграфія.
Калеснік Уладзімір, нарадзіўся 17.09.1922 г. у вёсцы Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1936 г. паступіў у польскую Наваградскую гімназію. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі працягваў вучобу ў Наваградскай педагагічнай навучальні. З ліпеня 1941 г. прымаў удзел у стварэнні падпольных антыфашысцкіх арганізацый і баявых дружын у верхнім Наднямонні. Летам 1942 г. у складзе адной з баявых дружын уступіў у партызанскі атрад імя Чапаева. Дыверсійная група, у якой быў мінёрам, стала заснавальніцай новага атрада «Камсамольскі». З восені 1942 г. камандаваў узводам, праз год стаў начальнікам штаба атрада «2-гі Камсамольскі» брыгады «Камсамолец» Баранавіцкага злучэння. У 1943 г. Мірскім падпольным райкомам быў прыняты кандыдатам у сябры КП(б)Б. Скончыў філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута (1949), аспірантуру пры гэтым інсуытуце (1952). З 1952 г. - загадчык кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, з 1956 г. - загадчык кафедры беларускай літаратуры Берасцейскага педагагічнага інстытута, узначальваў Берасцейскае абласное літаратурнае аб'яднанне (1956-1970), быў сакратаром аддзялення СП БССР (1981-1983). Кандыдат філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1960 г. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны», Дружбы народаў, медалямі. Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1979). У друку з літаратурна-крытычнымі, літаратуразнаўчымі і дакументальнымі творамі выступае з 1953 г. Выдаў кнігі «Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура» (1959), «Час і песні» (1962), «Зорны спеў» (1975), «Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі» (1977), «Максім Танк: Нарыс жыцця і творчасці» (1981), «Лёсам пазнанае: Выбраныя літаратурныя партрэты» (1982), «Тварэнне легенды» (1987), «Янка Брыль: Нарыс жыцця і творчасці» (1990). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964), «Истории советской многонациональной литературы» (1971), «Истории белорусской советской литературы» (1977), а таксама вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для педінстытутаў і ўніверсітэтаў. Напісаў дакументальныя творы «Аповесць пра Таўлая» (часопіс «Полымя», 1964-1965), «Пасланец Праметэя» (1984), сумесна з А.Адамовічам і Я.Брылём кнігу «Я з вогненнай вёскі...» (1975). Склаў зборнікі паэзіі Заходняй Беларусі «Сцягі і паходні» (1965) і «Ростані волі» (1990). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у напісанні двухтомнай «Истории белорусской дооктябрьской литературы» і «Истории белорусской советской литературы». Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.