Биография, Калодзежны Леанід (Калодзежный Леанид, Калодежны, Колодежный). Біяграфія.

Биография, Калодзежны Леанід (Калодзежный Леанид, Калодежны, Колодежный). Біяграфія. фото фотография фотка

Калодзежны Леанід, нарадзіўся 28.02.1935 г. у вёсцы Солаўе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся ў Віцебскай мастацка-графічнай педнавучальні (1951-1953), служыў у Савецкай Арміі (1954-1957). У 1958-1960 гг. - супрацоўнік аршанскай раённай газеты «Ленінскі прызыў», з 1961 г. - мастак-афарміцель на Аршанскім ільнокамбінаце. Сябра СП СССР з 1977 г.

Першае апавяданне надрукаваў у 1958 г. (літаратурна-мастацкі альманах «Дзвіна»), у 1967 г. газета «Літаратура і мастацтва» апублікавала падборку апавяданняў. Аўтар кніг апавяданняў «Аўсяны звон» (1975) і «Бярозы ў жыце» (1981).


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я





© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.