|
Биография, Камароўскі Алесь (Камароуски Олесь, Камароуский, Комаровский). Біяграфія.
Камароўскі Алесь, нарадзіўся 01.03.1947 г. у вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці ў сям'і рабочага. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). Служыў у Савецкай Арміі камандзірам узвода (1970-1971). Быў загадчыкам аддзела Менскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна (1971-1973), навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Якуба Коласа (1973-1976), працаваў загадчыкам аддзела ў Рэспубліканскім праўленні аматараў кнігі БССР (1976-1979), на Беларускім тэлебачанні (1979-1990). З 1990 г. - загадчык аддзела крытыкі і мастацтва часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР з 1988 г. З вершамі ўпершыню ў друку выступіў у 1961 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар кніг «Пачатак» (1975), «Зямля маіх надзей» (вершы і паэмы, 1988), аповесцей для дзяцей «Адкрытая тайна» (1979) і «Заварожаны мяч» (1989). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.