|
Биография, Камейша Казімір (Комейша Казимир). Біяграфія.
Камейша Казімір, нарадзіўся 04.12.1943 г. у вёсцы Малыя Навікі Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў завочнае беларускае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). Служыў у Савецкай Арміі (1963-1966), быў літсупрацоўнікам валожынскай раённай газеты «Працоўная слава» (1967-1968). З 1968 г. - старшы рэдактар на Беларускім радыё, у 1979-1981 гг. працаваў у часопісе «Полымя», з 1981 - у часопісе «Вясёлка». З 1988 г. - рэдактар аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць». Сябра СП СССР з 1971 г. У рэспубліканскім друку выступіў з вершамі ў 1961 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Восеньскія позвы» (1969), «Мембрана» (1972), «Нектар» (1974), «Тут мае вёсны прычалены» (вершы і паэмы, 1977), «Сябрына» (1978), «Плёс» (1982), «Галоўная вярста» (вершы і паэма, 1985), «Пярэймы дня» (вершы і паэмы, 1988). Выдаў кнігі паэзіі для дзяцей «Гаёўка» (1975), «Буслянка» (1985), «Дзятлава кузня» (1987), «Добры дзень, шафёр» (1988) і кнігу прозы «Духмянае дзіва» (1984). Перакладаў творы расейскіх, украінскіх і славацкіх пісьменнікаў на беларускую мову. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1989) за зборнік паэзіі «Пярэймы дня». Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.