|
Биография, Камянецкі Гірш (Камянецки Гирш, Камянецкий, Каменецкий). Біяграфія.
Камянецкі Гірш, нарадзіўся 15.12.1895 г. у вёсцы Чарняўка Крупскага раёна Менскай вобласці ў сям'і рабочага. Вучыўся ў хедэры, ешыбоце (жыдоўскія духоўныя школы). Працаваў цырульнікам у Барысаве (1916-1919, 1921-1928). Служыў у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у грамадзянскай вайне (1919-1921). Вучыўся на літаратурным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1928-1930). У 1937-1941 гг. - адказны сакратар жыдоўскай секцыі СП БССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў у Бугуруслане. Быў рэдактарам мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1948-1949). У 1950 г. рэпрэсіраваны. Адбываў тэрмін у лагерах Іркуцкай вобласці да 1956 г. Вярнуўся адтуль інвалідам. Рэабілітаваны ў 1956 г. Сябра СП СССР з 1934 г. Памёр 25.04.1957 г. Першыя вершы надрукаваў у 1924 г. Пісаў на мове ідыш. Аўтар зборнікаў вершаў «Простай дарогай» (1934), «Заказ на маладосць» (1940), «Мацней за жалеза» (1948), «Вершы» (1948). У 1960 г. у перакладзе на беларускую мову выйшлі «Выбраныя вершы». Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.