|
Биография, Капыловіч Мікола (Капылович Микола, Копылович Николай). Біяграфія.
Капыловіч Мікола, нарадзіўся 10.07.1937 г. у вёсцы Астражанка Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Астражанскую сярэднюю школу (1956), працаваў загадчыкам сельскага клуба, інструктарам Лельчыцкага райкома камсамола. У 1958 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На апошнім курсе вучобу сумяшчаў з работаю на Беларускім радыё ў якасці рэдактара Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных перадач. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1963) выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Цудзенішскай сярэдняй школе Ашмянскага раёна. У 1964-1967 гг. - рэдактар выдавецтва «Беларусь». Працаваў літаратурным сакратаром газеты «Звязда», рэдактарам у Дзяржаўным камітэце Савета Міністраў па друку, у выдавецтвах «Навука і тэхніка», «Мастацкая літаратура». У 1989-1990 гг. - загадчык аддзела пісьмаў газеты «Маяк Палесся» Брагінскага раёна. З 1983 г. жыве ў Маладэчна. Сябра СП СССР з 1986 г. У рэспубліканскім друку ўпершыню выступіў у 1960 г. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Скрозь жывуць людзі» (1968), «Дні ціхай восені» (1968), «Засада» (1979), «Чужы сваяк» (1987). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.