|
Биография, Кацовіч Лазар. Біяграфія.
Кацовіч Лазар, нарадзіўся 05.10.1903 г. у горадзе Менску ў сям'і служачага. У 12 год пайшоў працаваць «хлопчыкам для паслуг» у мануфактурны магазін, затым - кур'ерам у банк. З 1920 г. - канторшчык у Народным камісарыяце аховы здароўя БССР, з 1921 г. - у Менскім гарвыканкаме. З 1922 г. быў артыстам, памочнікам рэжысёра гарадскога тэатра і вандроўных калектываў. Пасля заканчэння прафтэхшколы друкароў (1926) залічаны гравёрам-літографам у друкарню ў Менску. З дня ўтварэння Саюза пісьменнікаў Беларусі да 1937 г. быў яго арганізацыйным сакратаром. У 1939 г. скончыў сцэнарны факультэт Дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі ў Маскве. Працаваў на кінастудыях у Менску, Ташкенце, у 1943-1946 гг. - рэдактар Усесаюзнага радыёкамітэта. У пасляваенныя гады жыў у Менску. Сябра СП СССР з 1934 г. Памёр 13.08.1953 г. Літаратурную працу пачаў у 1920 г. з вершаў. Пісаў на ідыш і расейскай мовах. Выйшлі кніжка апавяданняў для дзяцей «Кіфка-ілгунішка» (1926), кнігі прозы «Гумарэскі» (1934), «Коратка і ясна» (1936), зборнік пародый «Прабачце, сябры мае» (1937), на расейскай мове - аповесці «Возвращение к жизни» (1952), «Красный факел» (1957). У перакладзе на беларускую мову выдаў аповесць «Сям'я» (1946). Аўтар п'есы «У тыя дні» (1927, пастаўлена ў 1927), аднаактоўкі «Жукі ў калгасе» (1933). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.