Биография, Кіслік Навум. Біяграфія.

Биография, Кіслік Навум. Біяграфія. фото фотография фотка

Кіслік Навум, нарадзіўся 26.09.1925 г. у горадзе Маскве (Расея) у сям'і рабочага.

Да Вялікай Айчыннай вайны жыў і вучыўся ў школе ў Віцебску, у пачатку вайны працаваў рознарабочым, дахаўшчыком на элеватары, матарыстам-лябёдчыкам у Набярэжных Чаўнах (Татарыя). З канца 1942 г. - у Савецкай Арміі. Удзельнічаў у баях на Курска-Арлоўскай дузе. Быў двойчы паранены. Пасля дэмабілізацыі (1944) некаторы час працаваў рабочым на станкабудаўнічым заводзе ў Арэнбургу, вучыўся ў Арэнбургскім педагагічным інстытуце, з 1946 г. - на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1950) працаваў настаўнікам расейскай і беларускай мовы і літаратуры ў Дрысенскай сярэдняй школе. Быў літсупрацоўнікам у газеце «Літаратура і мастацтва» (1952-1958), потым - часопіса «Полымя» (1958-1959). Сябра СП СССР з 1954 г.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені і медалямі.

Першыя вершы апублікаваў у 1944 г. (газета Паўднёва-уральскай ваеннай акругі «Сталинец»). Піша на расейскай мове. Выдаў кнігі паэзіі «Разговор с друзьями» (1956), «Поиск» (1959), «Позывные земли» (1961), «Повесть о прессованном порохе» (вершы, паэма, 1964), «Ветви» (вершы, паэмы, пераклады, 1969), «Праздник снегопада» (1972), «Воспоминание о вокзалах» (Масква, 1976), «Сентябрьская река» (вершы і паэма, 1978), «Первоснежье» (1980), «Разные годы» (вершы і паэма, 1984), «Зимний свет» (Масква, 1985). Кнігі выбранай паэзіі выйшлі ў 1975 і 1985 гг.

Пераклаў на расейскую мову раман І.Мележа «Людзі на балоце» (1964), аповесці А.Карпюка «Данута» (1963), «Пушчанская Адысея» (Масква, 1966) і яго кнігу прозы «На лясных сцежках» (Масква, 1964), У.Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1966), зборнік паэзіі Я.Купалы (1979), творы Я.Коласа, М.Багдановіча, П.Броўкі, Р.Барадуліна, А.Вялюгіна, С.Дзяргая, А.Куляшова, У.Караткевіча, П.Панчанкі, А.Пысіна, А.Русецкага, М.Стральцова, М.Танка, Ю.Таўбіна і інш. У 1982 г. выдаў кнігу перакладаў беларускай паэзіі «Спелый бор».


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я





© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.