|
Биография, Куляшоў Фёдар. Біяграфія.
Куляшоў Фёдар, нарадзіўся 18.06.1913 г. у вёсцы Вялікія Стралкі Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Рана застаўшыся без бацькоў, быў пастухом і парабкам. У 1925-1930 гг. выхоўваўся ў дзіцячых дамах у Бабруйску і Пірэвічах. У 1931-1933 гг. - літаратурны супрацоўнік газеты «Камунар» (Рагачоў) і ўласны карэспандэнт газеты «Савецкая Беларусь». Пасля заканчэння Ленінградскага абласнога настаўніцкага інстытута (1935) працаваў у школе выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры. Адначасова вучыўся завочна ў Ленінградскім педінстытуце (скончыў у 1944). У 1938 г. быў рэпрэсіраваны. Адбываў зняволенне пад Варкутой. Пасля вызвалення (1943) выкладаў расейскую мову і літаратуру ў Кундравінскай сярэдняй школе Міяскага раёна Чэлябінскай вобласці, з лютага 1944 г. - у Чэлябінскім механіка-машынабудаўнічым інстытуце, у 1945-1950 гг. - у Кустанайскім педінстытуце. Адзін год загадваў кафедрай расейскай літаратуры Кзыл-Ардынскага педінстытута. У 1951-1955 гг. - выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1955-1961 гг. - Сахалінскага педінстытута. З 1961 г. - зноў у БДУ (у 1966-1969 загадваў кафедрай расейскай класічнай літаратуры), у 1985-1990 гг. - кансультант пры гэтай кафедры. Доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1955 г. Літаратурнай дзейнасцю займаецца з 1932 г. Піша на расейскай і беларускай мовах. Аўтар літаратурна-крытычных прац, артыкулаў і рэцэнзій. Выдаў крытыка-біяграфічныя нарысы «Жизнь и творчество Л.Н.Толстого» (1953), «Сатирическая поэзия Н.А.Некрасова» (1954), «Жизнь и творчество А.П.Чехова» (1954), «Антон Павлович Чехов» (Паўднёва-Сахалінск, 1959), «Буревестник революции» (1968), манаграфіі «Міхась Лынькоў» (1961, перапрацаванае выданне ў 1974 і 1979), «Творческий путь А.М.Куприна» (1963, перапрацаванае выданне ў 2 тамах у 1983 і 1987), «Іван Мележ» (1968), «Подвиг художника: Литературный путь И. Мележа» (2-е выданне дапоўненае і перапрацаванае ў 1982), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Эцюды аб прозе» (1964), «Літаратурныя партрэты» (1983), «У дарозе» (1988), нарыс «Современная белорусская проза» (Масква, 1970), вучэбныя дапаможнікі для студэнтаў-філолагаў «М.Ц.Лынькоў: Семінарый» (1963), «Лекции по истории русской литературы конца XIX - начала XX в.» (ч. 1, 1976, ч. 2, 1980), «Л.Н.Толстой: Из лекций по русской литературе XIX века» (1978). Склаў зборнікі «А.П.Чехов о литературе и искусстве» (1954), «Максім Горкі і Беларусь» (1968), «А.И. Куприн о литературе» (1969), «Леў Талстой і Беларусь» (1980), а таксама кнігі прозы А.Купрына «Листригоны», Л.Андрэева «Красный смех», І.А.Буніна «Избранное», В.Верасаева «К жизни», Г.Караленкі «Избранное», двухтомніка «Повести о любви» і інш. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.