|
Биография, Ласкоў Іван. Біяграфія.
Ласкоў Іван, нарадзіўся 19.06.1941 г. у горадзе Гомелі ў сям'і рабочага. У 1953-1958 гг. выхоўваўся ў Магілеўскім спецыяльным дзіцячым доме. Скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1964). Працаваў у г. Дзяржынску Горкаўскай вобласці. У 1966-1971 гг. вучыўся ў Літаратурным інстытуце (Масква). У 1971-1977 гг. - літсупрацоўнік, загадчык аддзела рабочай моладзі рэдакцыі газеты «Молодежь Якутии», старшы рэдактар аддзела масава-палітычнай літаратуры Якуцкага кніжнага выдавецтва. З 1977 г. - старшы літаратурны рэдактар часопіса «Полярная звезда» (Якуцк). Сябра СП СССР з 1979 г. Першыя вершы апублікаваў у беларускім рэспубліканскім друку ў 1956 г. (газета «Чырвоная змена»). Піша на беларускай і расейскай мовах. На расейскай мове выдаў зборнікі паэзіі «Стихия» (1966), «Белое небо» (1969), «Хромец» (паэма, Якуцк, 1975), зборнік апавяданняў «Ивановы» (Якуцк, 1979), на беларускай - зборнік вершаў «Кружное лета» (1973), паэму «Кульга» (1985), зборнікі апавяданняў для дзяцей «Андрэй-Эндэрэй - справядлівы чалавек, або Беларусь на полюсе холаду» (1978), «Чароўны камень» (1983). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.