|
Биография, Лобан Мікола. Біяграфія.
Лобан Мікола, нарадзіўся 27.10.1911 г. у вёсцы Чаплічы Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1931 г. скончыў двухгадовыя педагагічныя курсы ў Слуцку. Настаўнічаў у вёсках Пласток, Таль на Любаншчыне (1931-1934), у мястэчку Шацк Пухавіцкага раёна, у вёсцы Пярэжыр Рудзенскага раёна. У 1939 г. паступіў на філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, а праз год перавёўся ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Волхаўскім фронце. Быў двойчы паранены і ў 1942 г. - дэмабілізаваны. Адзін год выкладаў расейскую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў пасёлку Келераўка (Казахстан), зноў вучыўся ў БДУ (скончыў у 1945). У 1944-1967 гг. - навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР, у 1967-1968 гг. - загадчык рэдакцыі выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», у 1968-1978 гг. - зноў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа - загадчык сектара, навуковы супрацоўнік. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1950 г. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі. Заслужаны работнік культуры БССР (1974). Памёр 28.12.1984 г. Першае апавяданне надрукаваў у 1930 г. Аўтар аповесці «Іркуцянка» (1953), раманаў «На парозе будучыні» (1964), «Гарадок Устронь» (1970), «Шэметы» (1981). У 1984 г. выйшла кніга артыкулаў і эсэ «Пяць раніц тыдня». У 1986 г. Выбраныя творы ў 3 тамах. Адзін са складальнікаў «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (1959), «Арфаграфічнага слоўніка» (з М.Р.Суднікам, 1948, 1961, 6-е выданне перапрацаванае і дапоўненае ў 1990), «Руска-беларускага слоўніка» (1953), «Беларуска-рускага слоўніка» (1962), кіраваў падрыхтоўкай «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5 тамах (1977-1984). Пераклаў аповесць М.Горкага «У людзях» (з Э.Агняцвет, 1952). Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа за кнігу «Пяць раніц тыдня» (1985, пасмяротна). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.