|
Биография, Лужанін Максім. Біяграфія.
Лужанін Максім (сапр. Каратай Аляксандар), нарадзіўся 02.11.1909 г. у вёсцы Прусы Салігорскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Менскі беларускі педагагічны тэхнікум (1928), вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1928-1930). Быў сябрам літаратурных арганізацый «Маладняк», «Узвышша». Працаваў у рэдакцыі часопіса «Узвышша» (1930-1931), на Беларускім радыё (1931-1933). Быў рэпрэсіраваны ў 1933 г. і высланы ў Сіблаг. У 1935-1941 гг. знаходзіўся на выдавецкай рабоце ў Маскве. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны прызваны ў Савецкую Армію. Пасля заканчэння Падольскай пяхотнай навучальні (1942) удзельнічаў у баях пад Сталінградам. Дэмабілізаваўшыся з арміі (1944), працаваў у рэдакцыях газеты «Звязда», часопісе «Вожык», у АН БССР. З 1959 г. - сябра сцэнарнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм», у 1967-1971 гг. - галоўны рэдактар студыі. У 1968 г. удзельнічаў у рабоце XXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967-1985 гг. Сябра СП СССР з 1943 г. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Дружбы народаў, Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1969). Першы верш апублікаваў у 1925 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Крокі» (1928), «Новая ростань» (1930), «Аднагалосна» (1931), «Галасуе вясна за вясну» (1931), «Кастрычнікам! Ліпенем! Маем!» (1931), «Першамайская вуліца» (1932), «Шырокае поле вайны» (1945), «Моваю сэрца» (1955), «Прасторы» (1958), «Прага крыла» (1974), паэм «Неаплачаны рахунак» (1930), «Галасы гарадоў» (1932), «Як нараджаўся новы свет» (1975), кніжак вершаў і паэм «Поступ» (1950), «Святло Радзімы» (1952), «Росы на коласе» (1973), «Лявоніха» (1977), «Галасы над выраем» (1980), «Паразмаўляй са мной, зямля» (1983), «Вярнуся ветрам» (1987). Выдаў «Вершы для дзяцей» (1948) і паэму-казку «Хто робіць пагоду» (1960). У 1960 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1968-1970 гг. - Збор твораў у 3-х, у 1979 - у 4 тамах. Працуе і ў галіне прозы, а таксама крытыкі. Выдаў зборнікі «Вачыма часу» (успаміны, артыкулы, эсэ, 1964), «З ранку да вечара» (роздумы, накіды партрэтаў, 1978), кнігі прозы «Колас расказвае пра сябе» (1964), «Дванаццаць вячорных вогнішчаў» (1968), зборнік сатыры і гумару «Сілівон на дачы» (1958), кнігу публіцыстыкі «Рэпартаж з рубцом на сэрцы» (1973), зборнікі аповесцей, апавяданняў, успамінаў «Людзі, птушкі, прастор» (1976), «Песні з леснічоўкі» (1982), «Сустрэчы» (1982), «Трое» (1989). Аўтар сцэнарыяў мастацкага фільма па аднайменнай п'есе Янкі Купалы «Паўлінка» (пастаўлены ў 1952) і дакументальнага - «Народны паэт» (пастаўлены ў 1952), з А.Куляшовым напісаў сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Першыя выпрабаванні» (пастаўлены ў 1960), «Запомнім гэты дзень» (пастаўлены ў 1967). На беларускую мову пераклаў «Жыццё Кліма Самгіна» М.Горкага (1938), «Гора ад розуму» А.Грыбаедава (1949), «Вечары на хутары ля Дзіканькі» (1950) і «Выбраныя творы» М.Гогаля (1952). «Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву» А.Радзішчава (1951), «Маладую гвардыю» А.Фадзеева (1953), «Яны змагаліся за радзіму» М.Шолахава (1975), «Пераяслаўскую Раду» Н.Рыбака (1954-1955), паасобныя творы А.Пушкіна, А.Міцкевіча, М.Някрасава, І.Буніна, У.Сыракомлі, Ю.Тувіма, У.Маякоўскага, Я.Смелякова і інш. Лаўрэат Літаратурнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1965) за кнігу «Колас расказвае пра сябе». Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.