Биография, Лупсякоў Мікола. Біяграфія.

Биография, Лупсякоў Мікола. Біяграфія. фото фотография фотка

Лук'янаў Мікалай, нарадзіўся 20.07.1924 г. у вёсцы Лешчанка Кіраўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў сярэднюю школу ў пасёлку Кіраўск (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у партызанскім руху (з кастрычніка 1942 г. па чэрвень 1944 г., партызанскі полк №– 537 імя Кірава). Быў паранены. Пасля злучэння з Савецкай Арміяй прымаў удзел у баях на фронце. У ліпені 1944 г. на беластоцкім напрамку быў цяжка паранены і страціў зрок. У 1948-1968 гг. працаваў настаўнікам вячэрняй школы на Бабруйскім прадпрыемстве таварыства сляпых. У 1968-1989 гг. - старшыня Магілеўскага абласнога праўлення таварыства сляпых. Сябра СП СССР з 1990 г.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.

Заслужаны работнік сацыяльнага забеспячэння БССР (1981).

Першае апавяданне апублікаваў у 1963 г. (бабруйская газета «Камуніст»). Аповесць «І цемра адступіла» (часопіс «Маладосць», 1987) увайшла ў калектыўны зборнік «Дым родных каміноў» (1988).


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я





© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.