|
Биография, Мацяш Ніна. Біяграфія.
Мацяш Ніна, нарадзілася 20.09.1943 г. у вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1960 г. скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт французскай мовы Менскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З-за хваробы вымушана была ўзяць акадэмічны адпачынак (скончыла інстытут у 1966). У 1973-1977 гг. працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. Сябра СП СССР з 1971 г. Узнагароджана медалямі. Першы верш апублікавала ў 1962 г. (бярозаўская раённая газета «Маяк камунізма» і «Во славу Родины»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (вершы і паэма, 1973), «Ралля суровая» (вершы і пераклады, 1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчаслівай долю назаві» (1990) і казак «Два браты і сякера» (1975), «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» (1982). Напісала п'есы для тэатра лялек «Прыгоды трох парасят» (пастаўлена ў 1976), «Крок у бессмяротнасць» (пастаўлена ў 1977), тэлесцэнарыі пра творчасць В.Бялыніцкага-Бірулі «Пясняр роднай прыроды» (пастаўлены ў 1978) і Р.Кента «Гэта я, госпадзі» (пастаўлены ў 1980). Перакладае з нямецкай, польскай, французскай моў. У яе перакладзе выйшлі кніжкі Ж.Аліўе «У краіне індзейцаў» (1973), А.Гаўрылюка «Песня з Бярозы» (1979), Ж.Сімянона «Першая справа Мегрэ» (1982), А. дэ Сэнт-Экзюперы «Планета людзей» (1984) і «Маленькі прынц» (1989), навелы Г. дэ Мапасана (1987), паэма «Маруся Чурай» Л.Кастэнка (1989). Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А.Куляшова (1984) за «Паэму жніва», прэміі Ўсебеларускага фестывалю моладзі, прысвечанага 50-годдзю ЛКСМБ (1970) за вершы аб моладзі. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.