|
Биография, Мікуліч Барыс. Біяграфія.
Мікуліч Барыс, нарадзіўся 19.08.1912 г. у горадзе Бабруйску ў сям'і фельчара. У 1929 г. скончыў сярэднюю школу і стаў працаваць у рэдакцыі бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». Быў сябрам «Маладняка». У 1930 г. пераехаў у Менск. Працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва», у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Вучыўся на літаратурных курсах у Маскве (1934-1935). У 1936 г. рэпрэсіраваны. Асуджаны да 10 год пазбаўлення волі. У 1943 г. пераведзены ў катэгорыю ссыльнага. У чэрвені 1947 г. вярнуўся на Беларусь, у лістападзе была знята судзімасць. У красавіку 1949 г. арыштаваны паўторна, высланы ў Сібір. Апошнія гады жыцця прайшлі ў сяле Машукоўка Тасееўскага раёна Краснаярскага краю. Рэабілітаваны ў 1945 г. Сябра СП СССР з 1934 г. Памёр 17.06.1954 г. Першыя празаічныя творы надрукаваў у 1927 г. у газеце «Камуніст» (Бабруйск). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Удар» (1931), «Чорная вірня» (1931), «Яхант» (1935), аповесцей «Наша сонца» (1932), «Дужасць» (1934), «Дружба» (1936), «Адвечнае» (часопіс «Полымя», 1972), эцюда «Ускраіна» (1932). У «Выбранае» (1959) увайшлі і творы, якія не ўключаліся ў папярэднія кнігі, - аповесці «Цяжкая гадзіна», «Развітанне», «Жыццяпіс Вінцэся Шастака», навела «Гадзюка ў кароне» і апавяданне «Зорка». У 1985 г. выйшлі «Аповесці». У 1987-1988 гг. часопіс «Неман» апублікаваў яго «Повесть для себя». Пераклаў на беларускую мову раман А.Вясёлага «Краіна родная» (з Р.Вахтам, 1932), аповесць У.Лідзіна «Магіла невядомага салдата» (1934). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.