|
Биография, Мрый Андрэй. Біяграфія.
Мрый Андрэй (сапр. Шашалевіч Андрэй), нарадзіўся ў 1893 г. у вёсцы Палуж Краснапольскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і валаснога пісара. Атрымаў семінарскую адукацыю. Быў прапаршчыкам у царскай арміі. У 1918-1921 гг. служыў у Чырвонай Арміі. У 1921-1926 гг. настаўнічаў у Краснаполлі ў школе II ступені (выкладаў гісторыю і французскую мову). У 1926-1930 гг. - інспектар Цэнтральнага бюро краязнаўства БССР. Быў сябрам «Узвышша». У 1934 г. рэпрэсіраваны, асуджаны тройкай АДПУ на 5 гадоў ссылкі. Справа пераглядалася. Зноў арыштоўваўся ў 1940 г. Пакаранне адбываў у Карагандзе, Валагодскай, Мурманскай абласцях, працаваў бухгалтарам у леспрамгасе, рыбным кааператыве, выкладчыкам літаратуры ў школе. У час арышту ў Мурманску ўсё створанае ў ссылцы (раман «Жывы дом», аповесці, навелы) было канфіскавана. Рэабілітаваны 06.01.1961 г. Памёр 08.10.1943 г. у лагеры на Поўначы. Першы твор апублікаваў у 1924 г. (газета «Савецкая Беларусь»). Друкаваўся ў «Голасе беларуса» (Вільня), «Узвышшы», «Чырвоным сейбіце». Аўтар сатырычнага рамана «Запіскі Самсона Самасуя» (часопіс «Узвышша», 1929; «Полымя», 1988, пастаўлены тэлефільм «Пратарчака жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя», 1990), нарысаў і апавяданняў. Некаторыя перадрукаваны часопісамі «Маладосць», «Полымя», надрукаваны таксама лісты «Другу працоўных Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну» (1988). Пераклаў на беларускую мову «Тыса гаворыць» Б.Іллеша (1932), «Шляхамі ўзбочнымі» П.Загаруйкі (1932). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.