|
Биография, Новікаў Іван. Біяграфія.
Новікаў Іван, нарадзіўся 26.01.1918 г. у вёсцы Нязнань Клімавіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілеўскі газетны тэхнікум (1935), вучыўся ў Аршанскім настаўніцкім інстытуце (1938) і ў Ленінградскім інстытуце журналістыкі (1939-1941). Завочна скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955). Працаваў у клімавіцкай раённай газеце «Камуна» (1935-1938). У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнічаў у абароне Сталінграда, у вызваленні Ўкраіны, Малдавіі, Балгарыі, Югаславіі, Аўстрыі, у 1944 г. паранены ў баях за вугорскі горад Секешфехервар. Ганаровы грамадзянін балгарскага г. Слівена. З 1946 г. - літсупрацоўнік, з 1951 г. - загадчык аддзела рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия», з 1957 г. - карэспандэнт, у 1965-1986 гг. - загадчык карэспандэнцкага пункта газеты «Правда» па Беларускай ССР. Сябра СП СССР з 1961 г. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1967). Піша на расейскай і беларускай мовах. Літаратурную дзейнасць пачаў з нарысаў. Выйшлі нарысы «Герой Сацыялістычнай Працы Тамара Шкурко» (з В.Пыжковым, 1948), «Дзесяць тыдняў у Злучаных Штатах Амерыкі» (1958), «Палескае золата» (1959), «Побач сябры» (1960), «Бессмертие Минска» (1977), «Минск - город-герой» (1986). Аўтар зборніка фельетонаў «Уласны іншаземец» (1960), нарыса «Вера Харужая» (Масква, 1962), дакументальных аповесцей «Руіны страляюць ва ўпор» (1962), «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску» (1964), «Да світання блізка» (1975), якія склалі трылогію «Минский фронт» (1977), аповесці «Тварам да небяспекі» (1968), рамана «Ачышчэнне» (1987), кнігі аповесцей і апавяданняў «Параненая памяць» (1990). Напісаў з І.Чыгрынавым сцэнарый шматсерыйнага тэлефільма «Руіны страляюць...» (пастаўлены ў 1973). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1965) за аповесць «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску», Дзяржаўнай прэміі БССР імя П.М.Лепяшынскага (1968) за кнігу «Тварам да небяспекі», Дзяржаўнай прэміі БССР за сцэнарый тэлефільма «Руіны страляюць...», Літаратурнай прэміі імя. А.А.Фадзеева (1980) за трылогію «Минский фронт». Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.