|
Биография, Няфёд Уладзімір. Біяграфія.
Няфёд Уладзімір, нарадзіўся 27.01.1916 г. у горадзе Шахты Растоўскай вобласці (Расея) у сям'і рабочага. Працоўны шлях пачаў у 1931 г. слесарам на шахце, з 1933 г. - у гарадской радыёгазеце. Вучыўся на рабфаку (1933-1934). Скончыў тэатразнаўчае аддзяленне Маскоўскага інстытута гісторыі, філасофіі і літаратуры (1940). У 1940-1941 гг. - намеснік, у 1942-1947 гг. - начальнік аддзела тэатраў Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР, у 1941-1942 гг. - выкладчык літаратуры і дырэктар Уцёўскай сярэдняй школы Куйбышаўскай вобласці. Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР (1951), быў навуковым супрацоўнікам (1951-1954), загадчыкам сектара гісторыі мастацтваў (1954-1957) гэтага інстытута. У 1957-1970 гг. - загадчык сектара тэатра і кіно, у 1970-1977 гг. - збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, з 1977 г. - сектара тэатра, з 1988 г. - галоўны навуковы супрацоўнік аддзела тэатра Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. З 1947 г. працуе па сумяшчальніцтве ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Член-карэспандэнт АН БССР, доктар мастацтвазнаўства, прафесар. Сябра СП СССР з 1946 г. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1975). Літаратурную дзейнасць пачаў у 1940 г. як тэатральны крытык. Піша на беларускай і расейскай мовах. Аўтар прац па гісторыі беларускага тэатра «Шлях беларускага савецкага драматычнага тэатра» (1954), «Народны артыст БССР. У.І.Уладамірскі» (1954), «Народны артыст СССР Павел Сцяпанавіч Малчанаў» (1958), «Беларускі тэатр: Нарыс гісторыі» (1959), «Тэатр у вогненныя гады» (1959), «Сучасны беларускі тэатр» (1961), «Становление белорусского советского театра 1917-1941» (1965). У 1970 г. выдаў кнігі «Размышления о драматическом конфликте» і «Беларускі акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы», у 1976 г. - «Беларуси тэатр імя Якуба Коласа», у 1982 г. - вучэбны дапаможнік «Гісторыя беларускага тэатра». Напісаў раздзелы «Белорусский театр» для «Истории советского драматического театра» (Масква, 1966-1971), раздзелы «Гісторыя беларускага тэатра» ў 3 тамах (1983-1986). У 1990 г. апублікаваў кнігу «Николай Ковязин: Жизнь и творчество». З 1942 г. пачаў пісаць п'есы, пераважна аднаактовыя. Асобнымі выданнямі выйшлі «Кто первый» (Масква, 1950), «На парозе жыцця» (1951), «Ля разбітага карыта» (1957), «Ошибка Веры Игнатьевны» (1964), «Одноактные пьесы» (1955), «Маленькие комедии и драмы» (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1966) за кнігі «Тэатр у вогненныя гады», «Сучасны беларускі тэатр» і «Становление белорусского советского театра». Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.