|
Биография, Панчанка Іван. Біяграфія.
Панчанка Іван, нарадзіўся 24.05.1928 г. у вёсцы Тарапаева Прачысценскага раёна Смаленскай вобласці (Расея) у сялянскай сям'і. Працоўны шлях пачаў у 14 год машыністам паравой машыны на льнозаводзе ў вёсцы Велісто Прачысценскага раёна (1942-1944), машыністам на дрэваапрацоўчым камбінаце ў вёсцы Жаркі Калінінскай вобласці (1946-1948). Служыў у Савецкай Арміі (1948-1952). Пасля дэмабілізацыі - літсупрацоўнік у рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия», у 1957 г. у ліку трыццацітысячнікаў паехаў у вёску, працаваў старшынёй калгасаў імя М.Кутузава Стаўбцоўскага і калгаса «Камсамолец» Юрацішкаўскага (цяпер Іўеўскага) раёнаў. Быў карэктарам, загадчыкам аддзела пісем смалявіцкай раённай газеты «Ленінскі заклік», карэспандэнтам Менскага абласнога радыё, радыёарганізатарам вузла сувязі ў Смалявічах, супрацоўнікам шматтыражнай газеты «Белорусский автозаводец» (г. Жодзіна). Пасля заканчэння завочнага аддзялення факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1965) вярнуўся на пасаду загадчыка аддзела пісем газеты «Ленінскі заклік». Жыве ў Смалявічах Менскай вобласці. Сябра СП СССР з 1981 г. Першае апавяданне ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1955 г. (газета «Сталинская молодежь»). Піша на расейскай мове. Аўтар кніг нарысаў «Жодинские богатыри» (1971), «Люди высокого долга» (1973), «Жодинская хроника» (1977) і апавяданняў «Порванные струны» (1975), «Уйдут метели зимние» (1980), «Новые знакомые» (1983), «...И вечной будет музыка» (дакументальная аповесць, 1986), «Доброе соседство» (1988). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.