|
Биография, Папоў Георгі. Біяграфія.
Папоў Георгі, нарадзіўся 03.05.1918 г. у вёсцы Прыганка Круціхінскага раёна Алтайскага краю (Расея) у сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Анжэра-Суджанскай фельчарскай школы (Кемераўская вобласць, 1938) працаваў загадчыкам Патрушэўскага медпункта. Праз паўтара года заняўся журналістыкай - стаў загадваць аддзелам культуры і быту ў газеце «Борьба за уголь» (Анжэра-Суджанск). Адначасова вучыўся завочна ў Новасібірскім педагагічным інстытуце (1940-1941). У час Вялікай Айчыннай вайны - ваенны медык на Калінінскім, Заходнім, Цэнтральным, 1-м і 4-м Украінскіх франтах. З 1946 г. - ваенны журналіст, з 1950 г. - у газеце Беларускай ваеннай акругі «Во славу Родины» (Менск). У 1956-1959 гг. - супрацоўнік рэспубліканскай газеты «Калгасная праўда». З 1959 г. - адказны сакратар, у 1966-1978 гг. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Неман». Сябра СП СССР з 1959 г. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977). Памёр 09.08.1995 г. Літаратурную працу пачаў у 1938 г. У беларускім друку першае апавяданне апублікаваў у 1952 г. (альманах «Советская Отчизна»). Піша на расейскай мове. Першы зборнік апавяданняў «В родном полку» выйшаў у 1956 г. у Маскве. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Половодье» (1958), «Клок сена» (1965), «Гуси-лебеди» (1968), «За тридевять планет» (1976, перапрацаванае выданне ў 1990), «Поездка в Тростёну» (1977), «Память» (1978), «Низкий поклон» (1981), «Первое лето» (1985), «На том, на волжском берегу» (1986), «На дороге» (1989). Пераклаў на расейскую мову паасобныя празаічныя творы Я.Коласа, З.Бядулі, Б.Мікуліча, А.Алешкі, Я.Брыля, А.Савіцкага, Л.Гаўрылкіна і інш., вершы М.Багдановіча. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.