|
Биография, Пашкевіч Нічыпар. Біяграфія.
Пашкевіч Нічыпар, нарадзіўся 12.12.1924 г. у вёсцы Фелістава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1939 г. паступіў у Менскую педагагічную навучальню. Вучобу перапыніла Вялікая Айчынная вайна. У 1942 г. уступіў у партызанскі атрад імя Катоўскага брыгады «Гроза», якая дзейнічала ў Талачынскім раёне. Быў байцом, памочнікам камісара атрада па камсамолу, камісарам атрада. Пасля вызвалення Беларусі працаваў рэдактарам талачынскай раённай газеты «Чырвоны хлебароб», а з 1945 г. - загадчыкам аддзела рэдакцыі абласной газеты «Віцебскі рабочы». У 1946-1948 гг. вучыўся ў Рэспубліканскай партыйнай школе пры ЦК КПБ. Загадваў аддзелам у газеце «Віцебскі рабочы». У 1951 г. скончыў завочна гістарычны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Працаваў у газеце «Звязда» загадчыкам аддзела, адказным сакратаром рэдакцыі (1951-1956). У 1960 г. скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (Масква). У 1960-1961 гг. - рэдактар аддзела культуры і быту «Экономической газеты», у 1961-1969 гг. - галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1969-1972 гг. рэдактар газеты «Правда» па аддзелу прэсы, крытыкі і бібліяграфіі. З 1972 г. - першы намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Литературное обозрение», з 1974 г. - намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1976 г. - рэктар Менскага інстытута культуры. У 1979-1987 гг. - галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». У 1975 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1958 г. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі. Заслужаны работнік культуры БССР (1974). З артыкуламі выступае ў друку з 1948 г. Аўтар кніг «На шырокіх шляхах жыцця» (1965), «На эпическом направлении» (Масква, 1969). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1966) за кнігу крытычных артыкулаў «На шырокіх шляхах жыцця». Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.