|
Биография, Пашкоў Генадзь. Біяграфія.
Пашкоў Генадзь, нарадзіўся 23.03.1948 г. у вёсцы Ліпавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і служачых. У 1971 г. скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё. З 1972 г. у часопісе «Полымя» - загадчык рэдакцыі, адказны сакратар, з 1979 г. - намеснік галоўнага рэдактара. З 1989 г. працуе кансультантам гуманітарнага аддзела ў апараце ЦК КПБ. Сябра СП СССР з 1977 г. У друку выступае з 1967 г. Выдаў зборнікі паэзіі «Кляновік» (1975), «Дыстанцыя небяспекі» (1979), «Гравюры дарог» (1981), «Зямлю слухаю» (1983), «Маналог на кастрышчы» (1986), «Крокі» (1988), «Люблю, спадзяюся, жыву» (1990). Выйшаў зборнік паэзіі для дзяцей «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), кніга нарысаў «Будзень як свята» (1977). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980) за паэтычныя зборнікі «Красный жаворонок» (Масква, 1977), «Дыстанцыя небяспекі». Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.