|
Биография, Радкевіч Яўген. Біяграфія.
Радкевіч Яўген, нарадзіўся 03.10.1937 г. у горадзе Сянно Віцебскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. У 1955 г. паехаў у Казахстан. Скончыў Усць-Каменагорскую навучальню сельскай гаспадаркі (1956). Працаваў трактарыстам, камбайнерам у саўгасах імя Жданава і «Пагранічнік» Паўладарскай вобласці. У 1958 г. - піянерважаты дзіцячага дома №– 2 у п. Парэчча Гарадзенскай вобласці. З 1958 г. вучыўся на аддзяленні журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1963). З 1960 г. адначасова працаваў рэдактарам, загадчыкам моладзевай рэдакцыі Беларускага радыё. З 1971 г. - аспірант, з 1974 г. - выкладчык, з 1978 г. - загадчык кафедры тэлебачання і радыёвяшчання БДУ. Доктар філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1975 г. Друкуецца з 1966 г. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Плытагоны» (1972), «Месяц Межань. Зіма на выратавальнай» (1976), «Горны мёд» (1982), аповесцей «Антаніна» (1979), «Пешшу праз Галактыку» (1984), раманаў «Сутокі дзён» (1984), «Закон прыцягнення» (1990). Напісаў кнігу публіцыстыкі «Камсамольская дынастыя» (1968), даследаванне «Маладзёжная радыёпраграма: станаўленне, функцыі, форма» (1979), манаграфію «Беларускае радыё: гісторыя, перспектывы развіцця» (1983). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.